Старонка:З пушкі на Луну.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і прапанаваў наступны, самы мудры, выхад са створанага становішча.

— Прымаючы пад увагу тыя нязгоды, якія мы назіраем паміж Фларыдай і Техасам, можна лічыць безумоўным, што такія-ж спрэчкі ўзнікнуць між гарадамі таго штата, які мы выберам. Цяпер мы бачылі адчайнае саперніцтва між штатамі, а тады нас зноў абступяць і таксама будуць перашкаджаць працаваць спрэчкі між гарадамі. У Техасе цэлых адзінаццаць гарадоў стаіць на дваццаць восьмай паралелі ці крыху на поўдзень, і вось з’явіцца ўжо цэлых адзінаццаць сапернікаў, замест ранейшых двух, якія прынясуць нам шмат новых клопатаў і непрыемнасцей. У Фларыды ўсяго адзін горад. Таму я прапаную выбраць Фларыду, г. зн. горад Тампа.

Гэта рашэнне страшэнна раз’юшыла дэпутатаў Техаса. Яны пачалі праклінаць Пушачны клуб, а відным яго членам пасылаць зневажальныя пісьмы. Тады ў балтыморскіх улад застаўся толькі адзін спосаб супакоіць гарачых техаскіх дэпутатаў, і яны яго прымянілі: заказалі спецыяльны поезд і прапанавалі техасцам сесці ў яго, папярэдзіўшы, што калі яны не сядуць добраахвотна, то іх пасадзяць туды гвалтоўна…

Адразу зніклі ўсе техаскія дэпутаты, пакінуўшы Балтымору са скорасцю пяцідзесяці кілометраў у гадзіну.

Але, не гледзячы на ўсю хуткасць пасадкі, техасцы справіліся паслаць на адрас сваіх непрыяцеляў апошнія і самыя зласлівыя дакоры.

Напомніўшы пра малую шырыню Фларыды, якая прадстаўляла сабой вузкі поўвостраў між Атлантычным акіянам і Мексіканскім залівам, яны