Перайсці да зместу

Старонка:З пушкі на Луну.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

расці падзення. Яна неймаверна моцна ўдарыцца аб Зямлю, што можа скончыцца катастрофай для той мясцовасці зямнога шара, куды ўпадзе снарад.

«Я, вядома, не жадаю пасягаць на правы свабодных грамадзян Амерыкі, — пісаў Ніколь, — але тут узнікае пытанне аб грамадскай безапаснасці, і таму, безумоўна, неабходна ўмяшанне ўрада, бо нельга рызыкаваць жыццём мноства амерыканскіх грамадзян ва ўгоду фантазіям аднаго чалавека!»

Адсюль відаць, да якіх немагчымых пераўвелічэнняў дайшоў капітан Ніколь. Але, — як гэта не здасца дзіўным, — ён заставаўся зусім адзінокім. Ніхто не падзяляў яго думкі, ніхто не верыў яго злавесным прароцтвам.

«Няхай капітан Ніколь піша, што хоча, няхай выкрыквае на ўсіх скрыжаваннях свае думкі, калі гэта яму падабаецца», — так гаварыў амаль кожны янкі.

Капітан Ніколь апынуўся ў становішчы адваката, справа якога заведама праіграна. Яго чулі, але не слухалі, і ён не адбіў у старшыні Пушачнага клуба ні аднаго прыхільніка, а сам Барбікен не палічыў нават патрэбным супярэчыць свайму злашчаснаму саперніку.

Урэшце капітан Ніколь стаў на апошнюю сваю пазіцыю. Не маючы магчымасці асабіста разлічыцца з Барбікенам, ён рашыў разлічыцца з ім сваімі грашыма. У адзін прыгожы дзень у рычмондскай газеце «Даследчык» з’явіўся, за подпісам капітана Ніколя, выклік Барбікену на некалькі закладаў з прагрэсіўна ўзрастаючымі стаўкамі.

Прадметы закладаў і стаўкі былі наступныя:

1) Пушачны клуб не збярэ сумы, патрэбнай для ажыццяўлення сваёй справы 1000 далараў