Старонка:З пушкі на Луну.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

памяншацца адваротна прапарцыянальна квадратам адлегласцей. Вы памятаеце прыклад, які даецца ў курсах фізікі ці, дакладней, механікі: усякае цела, пры свабодным яго падзенні паблізу паверхні Зямлі, праходзіць у першую секунду 5 метраў; калі-б гэтае цела падала з Луны на Зямлю, г. зн. з адлегласці прыблізна ў 380 000 кілометраў ад Зямлі, то за першую секунду яно праляцела-б усяго 173 міліметра. А такая скорасць амаль мяжуе з нерухомасцю. Ітак, нам трэба прыдумаць спосаб процідзеяння сіле зямнога прыцяжэння. Як-жа мы гэтага дасягнем? Толькі сілаю першапачатковага штуршка, г. зн. сілаю напору парахавых газаў.

Барбікен спыніўся.

— Так, вось у гэтым і галоўная цяжкасць, — сказаў маёр.

— Ваша праўда, — адказаў Барбікен, — але гэтую цяжкасць можна перамагчы. Сіла штуршка парахавых газаў залежыць толькі ад даўжыні гарматы і ад колькасці пораху, калі, вядома, лічыць даказаным, што сценкі гарматы вытрымаюць напор парахавых газаў. Таму давайце абмяркоўваць размеры пушкі. Перш за ўсё можна ўстанавіць, што сілу супраціўлення сценак пушкі можна давесці да велізарнай, амаль бясконцай велічыні, бо пушка не прызначана для пераездаў і манеўраў.

— Зусім ясна, — дапоўніў генерал.

— Да гэтага часу, — працягваў Барбікен, — даўжыня самых вялікіх гармат, напрыклад нашых паўночнаамерыканскіх велізарных калумбіяд, не перавышала некалькіх метраў. Таму размеры нашай пушкі здзівяць вельмі многіх.

— Чаму не! — усклікнуў палкі Мастон. — Па-мойму,