Старонка:З пушкі на Луну.pdf/446

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ракета амаль не губляе набранай скорасці; таму дастаткова толькі змяніць напрамак палёту такой ракеты, каб пры вельмі нязначным выдатку гаручага накіраваць яе шлях к Зямлі. Іншая справа пры высадцы. Каб апусціцца на лунную паверхню, ракета немінуча павінна страціць усю набраную скорасць — інакш яна разаб’ецца ўшчэнт пры ўдары. А вядома, што, для прыпынку рухаючагася цела патрабуецца затраціць роўна столькі-ж энергіі, колькі патрачана было для прывядзення яго ў рух. Гэта значыць, што пры апусканні ракеты на Луну трэба спаліць вельмі многа гаручага. Значыцца, вылятаючы з Зямлі, ракетны карабль павінен несці з сабою адпаведны запас гаручага. Але выказаным не вылічан яшчэ ўвесь той запас гаручага, які ракеце трэба несці з сабою ў час такога луннага палёту. Не забудзем, што трэба будзе яшчэ выдаткоўваць гаручае пры зваротным узлёце з Луны. Луна-ж таксама прыцягвае да сябе ўсе целы, хаця і слабей, чым Зямля. Нарэшце, у чацверты раз прыдзецца спальваць гаручае, каб шчасліва апусціцца на Зямлю, не разбіцца пры ўдары аб яе паверхню. Вы бачыце, што палёт на Луну з высадкаю куды больш складаны, чым пералёт без высадкі.

Калі будуць ажыццёўлены першыя палёты на Луну, своечасова будзе паставіць пытанне аб падарожжы на далёкія планеты, на Венеру і на Марс.

Як гэта будзе ажыццёўлена, — рана яшчэ абмяркоўваць, хаця маршруты і тэрміны такіх пералётаў ужо вылічаны.

Спынімся яшчэ на пытанні, якое безумоўна паўстала ў чытача: як хутка можна чакаць ажыц-