Старонка:З пушкі на Луну.pdf/441

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і наогул узрыўчатых вяшчэстваў і прадбачаць толькі выкарыстанне такіх вяшчэстваў, як звадкаваны вадарод, нафта, бензін, спірт, спальваемых са звадкаваным кіслародам (вадарод і кісларод трэба браць вадкі, а не газападобны для таго, каб не давялося карыстацца цяжкімі тоўстасценнымі рэзервуарамі).

Такія «вадкасныя» ракеты ўжо зроблены работнікамі ракетнага лятання і неаднакроць выпрабоўваліся. Гэтыя ўзоры новых ракет — толькі маленькія мадэлі будучых ракетных караблёў. Іх даўжыня — каля 2 метраў. Механізм распрацованы ўжо настолькі добра, што ўзлёт ракеты адбываецца безадказна. Узняўшыся да вышэйшага пункта, ракета аўтаматычна раскрывае парашут у верхняй сваёй частцы, і на гэтым парашуце парожняя ракетная абалонка плаўна апускаецца ўніз. Апусканне адбываецца без пашкоджанняў, і гэту ракету можна зноў напоўніць і пусціць у новы палёт, паўтараючы ўзлёт адной і той-жа ракеты шмат разоў.

Як-жа мы павінны ўяўляць сабе далейшае развіццё ракетнага лятання? Можна прадбачыць наступныя чатыры этапы.

Бліжэйшым этапам будзе выраб буйнай ракеты для даследавання (без чалавека) высокіх слаёў атмасферы, недаступных ніякім іншым спосабам. Апарат гэты будзе параўнальна недарагі, і такіх высотных ракет назапасяць, трэба думаць, усе метэаралагічныя станцыі свету.

Асваенне самых высокіх слаёў атмасферы, так званай стратасферы, вышэй за тыя граніцы, куды здольны падымацца стратастаты, з’яўляецца бліжэйшай задачай вынаходніцкіх сіл совецкіх работнікаў ракетнай справы. Мяркуючы па дасягну-