Старонка:З пушкі на Луну.pdf/437

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Адным словам, паколькі справа ідзе аб самым перакіданні ядра на Луну, праект Жуля Верна можна лічыць тэарэтычна правільным. Нават цяжкае пытанне аб супраціўленні паветра, якое пры такой значнай скорасці павінна прадстаўляць буйнейшую перашкоду для руху снарада, затрымліваць яго і распальваць абалонку, — нават і гэта пытанне можа быць, бадай вырашана змяшчэннем пушкі на вышыню 5 000 метраў і належным павелічэннем пачатковай скорасці. Аднак, тут узнікаюць цяжкасці асобага роду, якія мы разгледзім у наступных раздзелах.


ІІІ. Ці можна ажыццявіць праект Жуля Верна?

Мы ўжо сказалі, што думка закінуць пушачнае ядро на Луну сама па сабе не заключае нічога нязбытнага, нічога такога, што супярэчыла-б законам механікі. Калі такая справа не пад сілу для нас пры сучасным стане тэхнікі, то, вельмі магчыма, яна ажыццявіцца ў будучым.

Але мы наўмысна пакідалі пакуль без разгляду другое пытанне: ці магчыма ў пушачным снарадзе перанесці на Луну жывых людзей? Жуль Верн сцвярджае, што гэта магчыма. Зараз убачым, аднак, што аб ажыццяўленні такога праекта няма чаго і думаць.

Цяжкасць, і пры тым непераможная, заключаецца ў наступным. Дапусцім, што ядро праслізнула па каналу велічэзнай калумбіяды надзвычай хутка, бо паспела на гэтым шляху давесці сваю скорасць ад нуля да 16 000 метраў. Можна пераканацца нескладаным разлікам, што рух у канале