Старонка:З пушкі на Луну.pdf/434

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Уявіце сабе дзе-небудзь на высокай гары пушку, якая страляе па гарызантальным напрамку. Калі ядро пакіне пушку з невялікай скорасцю, яно апіша больш ці менш крутую дугу, якая ўпіраецца ў Зямлю: такое ядро ўпадзе назад на Зямлю на большай ці меншай адлегласці ад пушкі. Па меры павелічэння скорасці ядра шлях яго будзе станавіцца ўсё больш і больш адхонным і, нарэшце, пры некаторай скорасці, набудзе тую-ж крывізну, якую мае зямная паверхня. Што тады будзе з ядром? Яно стане насіцца над зямной паверхняю, не набліжаючыся і не аддаляючыся, пакуль не апіша поўнага круга каля зямнога шара і не дасягне пушкі з задняга боку. Калі-ж тым часам пушку прыняць, то, закончыўшы адзін круг, ядро апіша другі, потым трэці і т. д. І каб не было паветра, якое затрымоўвае ядро ў руху (напрыклад, калі-б гара падымалася вышэй атмасферы), такое ядро кружылася-б вечна вакол нашай планеты,