Старонка:З пушкі на Луну.pdf/433

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

можа ўтварыць беспадстаўнае падазрэнне, нібы ён ставіўся абыякава да навуковага боку сваіх твораў. Аднак, гэта не так. Навуковая аснова рамана «З пушкі на Луну» прадумана вельмі глыбока. Раман стаяў цалкам на ўзроўні астранамічных ведаў свайго часу; не віна аўтара, што за 70 гадоў навука пайшла ўперад і многія з раскіданых па ім звестак у сучасны момант устарэлі[1].

Ідэя, якая ляжыць у аснове прапануемага рамана Жуля Верна, заключаецца ў тым, каб паслаць на Луну велічэзнае пушачнае ядро. Да гэтага часу ніхто ў літаратуры не выказваў такога праекта, — прынамсі, ніякіх указанняў на гэта нам не ўдалося знайсці, — так што думка аб пасылцы на Луну пушачнага снарада з’яўляецца ў Жуля Верна цалкам самабытнай. Праект гэты настолькі навучальны, што заслугоўвае больш падрабязнага разгляду. І перш за ўсё цікава высветліць, што ў ім можна ажыццявіць і чаго зусім нельга.

Ці можна кінуць рэч так далёка, каб яна ніколі не вярнулася назад? На першы погляд гэта здаецца немагчымым: мы заўсёды бачым, што з якой-бы сілаю не кінуць рэч, яна рана ці позна падае назад. Аднак, механіка вучыць, што так бывае толькі пры параўнальна сярэдніх скорасцях, якія магчымы пры нашых тэхнічных сродках. Калі пачатковая скорасць кінутага цела дастаткова вялікая, яно можа і не вярнуцца. Мы зараз растлумачым гэта.

  1. Усе гэтыя звесткі ў прапануемым перакладзе выпраўлены ці агавораны мною — часткова ў самім тэксце, часткова ў заўвагах. У некаторых месцах прышлося, з прычыны гэтага, зрабіць нязначныя пропускі тэкста. (Заўв. аўт.)