Старонка:З пушкі на Луну.pdf/427

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

аб’явы «Нацыянальнага Таварыства Міжзорных Зносін», якое, маючы капітал у 100 мільёнаў далараў, выпусціла 100 000 акцый. Старшынёй Таварыства быў Барбікен, яго памочнікам — Ніколь, сакратаром адміністрацыі — Мастон, а дырэктарам службы руху — Мішэль Ардан.

Публіка Злучаных Штатаў аднеслася вельмі прыхільна да прадпрыймання, але, на ўсякі выпадак, — г. зн. з прычыны магчымай няўдачы і банкруцтва кампаніі, — практычныя і празорлівыя амерыканцы загадзя выбралі і будучую ліквідацыйную камісію на чале з суддзёй-камісарам і справаводам.