Старонка:З пушкі на Луну.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

РАЗДЗЕЛ VІ

Гімн снараду

Кембрыджская абсерваторыя ў пісьме ад 7 кастрычніка абмеркавала пытанне, зацікавіўшае Паўночную Амерыку з астранамічнага пункту гледжання. Заставалася высветліць тэхнічны бок справы, і вось тут узнікалі цяжкасці, якія ва ўсякай іншай краіне здаваліся-б непераможнымі. Але для янкі гэта было глупства — проста жарты.

Пасля гістарычнага паседжання Пушачнага клуба яго старшыня Барбікен, не трацячы часу, склікаў Выканаўчы камітэт. Камітэт паставіў сабе задачай на працягу трох паседжанняў вырашыць тры асноўныя пытанні: аб пушцы, аб снарадзе і аб пораху. Камітэт складаўся з чатырох асоб, добра кампетэнтных у такіх справах. У яго ўвайшлі: сам Барбікен — з рашаючым голасам старшыні ў выпадку падзелу галасоў пароўну, генерал Морган, маёр Эльфістон і, урэшце, паважаны Дж. Т. Мастон, на якога ўсклалі абавязкі сакратара-дакладчыка.

8 кастрычніка камітэт сабраўся на кватэры ў Барбікена: Балтымора, вуліца Рэспублікі, № 3. Паседжанне адбывалася за сталом, устаўленым велізарнымі бутэрбродамі і адпаведнай чайнай пасудай; такім чынам паседжанне можна было весці без перапынку на вячэру. Сакратар Мастон прывінціў ручку з пяром да свайго жалезнага кручка, і сход прыступіў да справы.

Барбікен адкрыў паседжанне наступнай прапановай:

— Дарагія таварышы! Нам належыць вырашыць адно з найбольш важных пытанняў навукі — пы-