Старонка:З пушкі на Луну.pdf/402

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Было дзесяць гадзін вечара. 11-е снежня канчалася цудоўнай ноччу.

«Сускегана» — карвет у пяцьсот конскіх сіл нацыянальнага флота Злучаных Штатаў — займаўся вымерваннем глыбіні ў Ціхім акіяне, у 400 кілометрах ад амерыканскага берагу.

Вецер паволі сціх. Ніякага руху ў паветры. Флаг нерухома вісеў на мачце.

Капітан Джонатан Блемсберы, сваяк палкоўніка Блемсберы, аднаго з палкіх членаў Пушачнага клуба, не мог пажадаць больш спрыяючага надвор’я для шчаслівага заканчэння сваіх вымерванняў.

Карвет яго ані не пашкодзіла страшная бура, якая, разганяючы хмары, што збіраліся на Скалістых горах, абяцала даць магчымасць сачыць за ходам славутага снарада.

Рад вымерванняў, зробленых «Сускеганай», меў на мэце даследаваць глыбіні, найбольш спрыяючыя для пракладвання падводнага кабеля, які павінен быў злучыць Гавайскія астравы з амерыканскім берагам.

Праект быў грандыёзны; ініцыятыва яго належала магутнейшай кампаніі. Дырэктар, разумны Кір-Фільд, нават меркаваў абцягнуць усе астравы Акіяніі абшырнай сеткай правадоў.

Карвету «Сускегана» былі даручаны першыя прамеры. У гэту ноч, з 11-га на 12-е снежня, карвет быў пад 27°7’ паўночнай шыраты і 41°37’ даўгаты на захад ад Вашынгтонскага мерыдыяна.

Луна, у апошняй сваёй квадры, пачала паказвацца над гарызонтам.

Пасля таго, як пайшоў капітан Блемсберы, лейтэнант Бронсфільд і некаторыя афіцэры сабраліся