Старонка:З пушкі на Луну.pdf/397

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

пер адважныя падарожнікі збіраліся выкарыстаць іх для зусім процілеглай мэты[1].

Ракеты хутка былі гатовы: заставалася толькі іх запаліць.

— Ну, цяпер нам няма чаго рабіць, — сказаў Ніколь, — таму я прапаную адну справу.

— Якую? — запытаў Барбікен.

— Прапаную легчы спаць.

— Вось табе і на! — ускрыкнуў Ардан.

— Мы ўжо сорак гадзін не заплюшчвалі вачэй! Сон адновіць нашы сілы.

— Ні-ні, не лягу! — ускрыкнуў Мішэль.

— Не лажыся, а я лягу, я ўжо сплю!

І, выцягнуўшыся на канапе, Ніколь адразу захроп.

— Гэты Ніколь перапоўнены здаровым розумам, — сказаў Барбікен. — Я следую яго прыкладу.

Праз некалькі хвілін Барбікен уторыў басам барытоннаму хропу Ніколя.

— У гэтых практычных людзей проста бываюць часам разумныя думкі, — сказаў Мішэль Ардан. — І, выцягнуўшы свае доўгія ногі, падклаўшы вялікія рукі пад галаву, ён таксама заснуў.

Але гэты сон не мог быць ні спакойным, ні доўгім. Барбікен, Ніколь і Ардан былі вельмі заклапочаны.

Каля сямі гадзін раніцы ўсе ўтрох былі ўжо на нагах.

Снарад аддаляўся ад Луны, усё больш і больш нахіляючыся да яго сваім канічным бокам. З’ява

  1. Тут Жуль Верн вельмі блізка падходзіць да ідэі выкарыстання ракеты для міжпланетнага пералёту. Гэта думка з поўнай выразнасцю выказана і распрацавана ў працах выдатнага совецкага вынаходцы К. Э. Цыялкоўскага.