Старонка:З пушкі на Луну.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Адсюль здагадлівы янкі мог і ўласным розумам дайсці да заключэння, што зацменні Сонца і Луны магчымы толькі тады, калі Луна знаходзіцца ў злучэнні ці процістаянні з Сонцам. Сапраўды, у час злучэння Луны з Сонцам Луна можа яго зацміць, стаўшы на шляху сонечных праменняў да Зямлі, і, наадварот, у час процістаяння Луны Зямля становіцца на шляху сонечных праменняў да Луны, і таму магчыма зацменне Луны Зямлёй.

Паколькі Луна бывае кожны месяц, г. зн. у час кожнага абароту вакол Зямлі, адзін раз у злучэнні з Сонцам і адзін раз у процістаянні з ім, дык цікава, чаму-ж зацменні Сонца Луною (у маладзік) і Луны Зямлёй (у часе поўніка) не паўтараюцца штомесячна?

Справа ў тым, што арбіта Луны, г. зн. шлях яе вакол Зямлі, некалькі нахільна да плоскасці шляху Зямлі вакол Сонца, і таму хаця Луна ў кожны свой маладзік праходзіць між Сонцам і Зямлёй, аднак, будучы пры гэтым то па адзін бок (вышэй) плоскасці зямной арбіты, то па другі (ніжэй), яна не затрымлівае сонечных праменняў, накіраваных да Зямлі.

Адносна магчымай для Луны вышыні над зямнымі гарызонтамі поўны адказ давала пісьмо Кембрыджскай абсерваторыі. Кожны янкі даведаўся тады, што найбольшая вышыня Луны залежыць ад геаграфічнай шыраты месца назірання, але Луна можа дасягаць зеніта, г. зн. здавацца ў вышэйшым пункце неба, проста над галавою назіральніка, толькі для назіральнікаў, якія знаходзяцца між 28° паўночнай шыраты і 28° паўднёвай шыраты. Адсюль вынікала ўказанне, што выстраліць у Луну неабходна ў месцы не паўночней