Старонка:З пушкі на Луну.pdf/389

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

большасцю галасоў рашае, што на Луне няма жыцця.

— Цяпер, — сказаў Ніколь, — возьмемся за другое пытанне. Я запытваю: ці было на Луне калі-небудзь жыццё?

— Слова мае грамадзянін Барбікен, — сказаў Ардан.

— Мілыя сябры, — адказаў Барбікен, — яшчэ перш чым выправіцца ў гэтае падарожжа, я ўжо рашыў, што на Луне было некалі жыццё. Дадам, што нашы асабістыя назіранні толькі пацвердзілі мае ранейшыя здагадкі. Дапускаю, нават сцвярджаю, што на Луне жыў чалавек, які меў аднолькавую з намі арганізацыю, што на ёй пладзіліся жывёлы такой самай будовы, як і зямныя; але і чалавечыя істоты і жывёлы аджылі свой час і цяпер зусім зніклі.

— Так, значыць, Луна многа старэйшая за Зямлю? — спытаў Ардан.

— Не, — адказаў Барбікен. — Луна не старэйшая, але толькі хутчэй састарылася: яна ўтварылася і разбуралася намнога хутчэй, чым Зямля. Арганізуючыя сілы матэрыі ўнутры Луны дзейнічалі значна мацней, чым унутры нашага зямнога шара. Цяперашні знадворны выгляд луннага дыска з трэшчынамі, упадзінамі, узгоркамі ясна даказвае гэта. Можна ўпэўнена сказаць, што, калі наша Зямля была яшчэ ў поўвадкім стане, Луна ўжо зацвярдзела пад уплывам ахаладжэння, і на ёй магло быць жыццё.

— Так, гэта правільна, — сказаў Ніколь.

— Тады, — казаў далей Барбікен, — Луна была абкружана атмасферай. Вада, якая трымалася газападобнай абалонкай, не магла выпарвацца. Пад уплывам паветра, вады, святла, сонечнага