Старонка:З пушкі на Луну.pdf/387

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ная трэшчына магла ўтварыцца проста ад хуткага сціскання луннай кары пад уплывам ахаладжэння. Такой з’яўляецца думка англійскага вучонага Нэсміта, і яна здаецца мне цалкам дастатковай для вытлумачэння данай з’явы.

Падарожнікі доўга яшчэ любаваліся хараством гары «Ціхо». Снарад, патанаючы ў падвойным ззянні — праменняў Луны і Сонца — вельмі награваўся. Яны перайшлі ад вялікага холаду да нязноснай спёкі. Прырода рыхтавала з іх жыхароў Луны.

Стаць жыхарамі Луны! Гэта думка зноў навяла на гутарку аб заселенасці Луны. Ардан пачаў выпытваць думку сваіх таварышоў і абавязкова патрабаваў, каб яны станоўча адказалі яму: ці ёсць на Луне прадстаўнікі жывёл і чалавецтва?

— Я думаю, што на гэта можна адказаць, — сказаў Барбікен. — Толькі, па-мойму, пытанне павінна быць інакш пастаўлена.

— Ну, пастаў яго інакш! — адказаў Ардан.

— Добра. Задача тут падвойная і патрабуе падвойнага вырашэння: заселена цяпер Луна ці не? Ці была Луна калі-небудзь заселена?

— Добра, — сказаў Ніколь, — разгледзім спачатку першае пытанне: ці заселена Луна цяпер?

— Праўду кажучы, я нічога пра гэтае не ведаю, — адказаў Мішэль Ардан.

— А я адмоўна адкажу, — сказаў Барбікен. — У тым стане, у якім цяпер знаходзіцца Луна, — вазьміце толькі пад увагу яе рэдкую атмасферную абалонку, яе высахлыя моры, рэзкія пераходы ад цяпла да холаду, ночы і дні па 354 гадзіны, — мне здаецца, яна не можа быць заселенай. Як на ёй развіцца жыццю?

— Згодзен, — адказаў Ніколь. — Але, можа быць,