Старонка:З пушкі на Луну.pdf/380

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

полюсе. На грэбені гэтых дзівосна выгнутых гор паказваліся асляпляючыя пакровы, якія былі заўважаны вядомым астраномам Сэкі.

— Гэта снег! — ускрыкнуў Барбікен.

— Снег? — паўтарыў Ніколь.

— Так, Ніколь, снег, які абледзянеў на вялікую глыбіню. Паглядзіце, як на ім адсвечваюцца мігатлівыя праменні. Застылая лава не магла-б так асляпляюча ззяць. Значыць, на Луне ёсць вада, ёць паветра. Цяпер ужо нельга адмаўляць гэтага, — факт не падлягае сумненню.

Снарад ляцеў вышэй за гэтыя ўзвышшы, і выпукласці, вялікія і малыя, зніклі ў асляпляючым ззянні дыска.

Падарожнікі праносіліся над гэтай хаатычнай краінай, нібы захопленыя ўраганам; пад нагамі ў іх праходзілі то розныя верхавіны, то ўпадзіны, цясніны; іх позіркі блукалі па ўсіх трэшчынах, апускаліся ў кожную таямнічую адтуліну, сочачы за кожным яе выгінам ці спускам. Але нідзе не было ні адзнак расліннасці, ні слядоў жыцця, — нічога, акрамя патокаў застыўшай лавы ды гладкіх раўнін, якія, накшталт велізарных люстраў, адсвечвалі сонечныя праменні з нязносным бляскам.

Адным словам, тут нічога няма ад жывога свету: гэта мёртвае царства, у якім лавіны, коцячыся з верхавін гор, без шуму і трэску скідаюцца ў глыбіню прадонняў. Яны рухаліся, але нідзе не чуваць было ніякага шуму.

Ардан, аднак, разглядзеў — прынамсі яму так здалося — груды руін, на якія ён звярнуў увагу і Барбікена. Наваленая куча камення, даволі правільна размешчанага, мела выгляд абшырнай цытадэлі, умацаванай на адной з тых вялікіх