Старонка:З пушкі на Луну.pdf/378

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рання. Вымерванні робяцца з дапамогай тэлескопа, забяспечанага сеткай з двума паралельнымі ніцямі. Той-жа метад дазваляе вылічыць і глыбіню лунных кратэраў і ўпадзін.

Гэтым метадам карыстаўся Галілей, пазней Бэр і Медлер ужывалі яго з вялікім поспехам.

Трэба заўважыць, што вымерванні ценяў можна рабіць толькі тады, калі сонечныя прамені падаюць на Луну ўскосна. Калі сонечныя праменні падаюць на Луну проста, г. зн. калі Луна поўная, цені знікаюць з яе дыска, і вымерванні становяцца немагчымымі.

Галілей, які першым знайшоў існаванне лунных гор, вызначаў іх вышыні, вымяраючы даўжыню ценяў.

Бэр і Медлер больш дакладна вымералі тысячу дзевяноста пяць лунных гор. Па іх вылічэннях выходзіць, што з гэтых гор шэсць падымаюцца вышэй 6000 метраў, а дваццаць дзве — вышэй 5000. Самая высокая вяршыня Луны — «Лейбніц» — мае 7 200 метраў[1].

Але тут трэба зрабіць адну заўвагу. Калі параўнаць дыяметр абодвух свяціл, дык акажацца, што лунныя горы адносна вышэй за зямныя горы. Першыя складаюць адну чатырыста сямідзесятую частку (1/470) луннага дыяметра, а другія — усяго толькі адну тысячу чатырыста саракавую частку (1/1440) дыяметра Зямлі. Для таго каб зямная гара дасягнула адносных размераў луннай гары, вышыня яе павінна мець каля 26 кілометраў, між тым самая высокая зямная гара не мае і дзевяці кілометраў.

  1. Па сучасных даных — каля 9 000 метраў.