Старонка:З пушкі на Луну.pdf/368

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Барбікен пакінуў тэрмометр на паўгадзіны; гэта было больш чым дастаткова, каб інструмент прыняў тэмпературу навакольнай прасторы. Затым тэрмометр хутка ўцягнулі назад у снарад.

Барбікен усклікнуў:

— Дзвесце шэсцьдзесят тры градусы ніжэй нуля!

Такая жахлівая тэмпература нябеснай прасторы. Такая, можа быць, і тэмпература лунных мацерыкоў, калі начное свяціла губляе праз выпрамяненне ўсю цеплыню, якою яно запасалася на працягу пятнаццацісутачнага сонечнага асвятлення.


РАЗДЗЕЛ ХV

Гіпербала ці парабала?

Многім можа здасца дзіўным, што Барбікен і яго спадарожнікі так мала клапаціліся аб будучыні, якую рыхтавала ім металічная турма, што імчалася ў бясконцасці эфіра. Замест таго, каб запытваць у сябе, куды іх нясе, яны праводзілі час за рознымі доследамі, нібы сядзелі ў сваіх рабочых кабінетах…

На гэта можна было-б адказаць, што людзі моцнай загартоўкі стаяць вышэй за дробныя клопаты і што ў іх ёсць заняткі і мэты важнейшыя за трывогі аб уласным лёсе.

Была і другая прычына: яны не маглі кіраваць снарадам, не маглі ні спыніць яго ходу, ні змяніць яго напрамку, адсюль вынікала, між іншым, іх дзіўная бесклапотнасць аб уласным лёсе.

Дзе знаходзіліся яны ў даную хвіліну — а восьмай гадзіне раніцы таго дня, які на Зямлі лічыўся 6 снежня?

Знаходзіліся яны, безумоўна, у суседстве з