Старонка:З пушкі на Луну.pdf/355

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

накшталт цёмнага калодзежа, выкапанага на паверхні Луны.

Гэта быў цырк «Платона», які вельмі зручна назіраць з паверхні Зямлі, у час між апошняй квадрай і поўнікам, калі цені на Луне ідуць з захада на ўсход.

Барбікен вельмі шкадаваў, што снарад не прайшоў над самой упадзінай цырка; можа ў гэтым бяздонні яны маглі-б напаткаць якую-небудзь яшчэ невядомую з’яву. Але змяніць напрамак палёту снарада было немагчыма… Трэба было пакорліва падпарадкавацца.

Гадзін каля пяці раніцы яны мінулі, нарэшце, паўночную граніцу «Мора Дажджоў». Гэта частка луннага дыска была ўся пакрыта горамі. У тэлескопах усё было відаць на адлегласці 4 кілометраў, што складае менш вышыні Манблана над узроўнем мора. Усюды відаць былі пікі ды цыркі.

На гэтай адлегласці Луна здавалася вельмі дзіўнай. Ландшафты адкрываліся пры ўмовах, зусім не падобных на тыя, якія звычайна суправаджаюць назіранні з паверхні Зямлі.

На Луне няма паветра, і гэтая адсутнасць газападобнай абалонкі з’яўляецца прычынай вельмі цікавых з’яў. Там, напрыклад, на Луне не бывае таго, што мы прывыклі называць змрокам: ноч змяняе дзень, і дзень змяняе ноч вокамгненна, як лямпа, патухаючы ці запальваючыся сярод суцэльнай цемры. З прычыны гэтага там не існуе паступовага пераходу ад цяпла к холаду; гарачыня сонечных праменняў хутка змяняецца марозам «Луннай ночы».

Тая-ж самая адсутнасць паветра цягне за сабою яшчэ і наступную з’яву: у частках Луны, якія не-