Старонка:З пушкі на Луну.pdf/342

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ўсход справа, таму што яны звернуты тварам к поўначы, а спіною к поўдню.

Такая прычына ўяўнага перамяшчэння ўсхода і захада, і трэба яе заўсёды памятаць, каб, не збіваючыся, сачыць за назіраннямі Барбікена.

З дапамогаю карты падарожнікі беспамылкова маглі пазнаваць тую частку Луны, якая знаходзілася ў полі зроку іх трубы.

— Што мы бачым ў даную хвіліну? — спытаў Мішэль.

— Паўночную частку «Мора Воблакаў», — адказаў Барбікен. — Мы яшчэ вельмі далёка ад яго, і таму цяжка распазнаць яго прыроду. Ці ўтвораны гэтыя раўніны з сыпучых пяскоў, як сцвярджалі першыя астраномы, ці гэта вялізныя лясы — аб усім гэтым мы пасля даведаемся. Але пакінем здагадкі, тым больш, што яны заўсёды могуць быць памылковыя.

«Мора Воблакаў» даволі няпэўна паказана на картах. Мяркуюць, што гэта вялікая раўніна, пакрытая масамі лавы, вывергнутай суседнімі вулканамі, якія ляжаць на заходнім беразе гэтага мора.

Снарад пасоўваўся і прыкметна падыходзіў бліжэй да Луны: ужо можна было заўважыць вяршыні, якія складаюць граніцу гэтага мора з паўночнага боку.

Уперадзе ва ўсёй прыгажосці ўзвышалася бліскучая гара; вяршыня яе нібы танула ў моры яркіх сонечных праменяяў.

— Гэта што? — спытаў Мішэль.

— «Капернік», — адказваў старшыня Пушачнага клуба.

— А! Ну, паглядзім, што за «Капернік»!

Гэта гара ўзвышаецца на 3 440 метраў над узроўнем луннай паверхні. Яе добра відаць з