Старонка:З пушкі на Луну.pdf/330

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

— Не, не! Сто разоў не! — залемантаваў Барбікен. — Не! Тут павінна быць адхіленне. Мы проста адхіліліся з простага шляху.

— Але чаму?

— Гэтага я не ведаю!..

— Ну, Барбікен, — палка пачаў Мішэль, — хочаш, я скажу табе сваю думку аб прычыне такога адхілення?

— Кажы!

— Не даў-бы я поўдалара, каб ведаць гэтую прычыну! Мы збочылі з належнай каляіны — гэта факт. Куды нясе нас — гэта яшчэ не так важна! Усё гэта, нарэшце, мы вельмі хутка ўбачым. Мы ляцім ліха ведае куды, у бязмежную прастору, а скончыцца ўсё гэта тым, што пападзем мы ў які-небудзь цэнтр прыцяжэння! Вось і ўсё!

Абыякасць Ардана не магла супакоіць Барбікена. І не таму, каб яго непакоіла невядомая будучыня, — зусім не! Яму толькі хацелася ва што-б там ні стала дакапацца да прычыны адхілення снарада ад вызначанага шляху.

Снарад між тым прадаўжаў рухацца бокам да Луны, а за імі ўся дружына выкінутых рэчаў. Па выпуклых кропках Луны Барбікен мог нават вызначыць, што толькі 8 000 кілометраў аддзяляюць іх ад Луны, і скорасць снарада амаль перастала змяняцца. Гэта было новым доказам, што яны не падаюць адвесна на Луну.

Аднак, хаця ранейшая скорасць усё яшчэ брала верх над лунным прыцяжэннем, лінія шляху снарада, відаць, набліжалася да луннага дыска, і можна было яшчэ спадзявацца, што сіла цягацення ўсё-ж возьме сваё і прымусіць снарад упасці на Луну.

Прыяцелі, не маючы больш важнай справы,