Старонка:З пушкі на Луну.pdf/321

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

—Але, гэта зусім правільна, — дадаў Барбікен, — і зараз-жа пасля пераходу праз гэты пункт ніз снарада, як больш цяжкая яго частка, стане перпендыкулярна да паверхні Луны. Але каб гэта стала, нам неабходна перайсці нейтральны пункт.

— А, значыць мы пераходзім цераз нейтральны пункт! — ускрыкнуў Мішэль.

— У такім разе нам варта зрабіць так, як робяць маракі, пераходзячы цераз экватар: вып’ем за наш пераход!

Мішэль падышоў да сцяны ядра, дастаў з шафы бутэльку і шклянкі, паставіў іх у «прасторы» перад прыяцелямі, і, весела асушваючы шклянкі, яны віталі свой пераход трохразовым «ура».

Гэта дзіўная роўнавага прыцяжэнняў Луны і Зямлі працягвалася не больш гадзіны. Падарожнікі адчувалі, што паволі апускаюцца на дно, і Барбікен у той-жа час стаў заўважаць, што пярэдняя частка снарада пачынае ўхіляцца ад лініі, накіраванай да Луны, а дно — набліжацца да яе. Значыць, луннае прыцяжэнне пачало ўжо дзейнічаць мацней за зямное. Падзенне на Луну, спачатку вельмі нязначнае, пачалося ўжо, — непрыкметнае таму, што скорасць гэтага падзення ў першую секунду раўнялася ўсяго толькі міліметру з лішнім. Але калі прыцягальная сіла пачала паступова павялічвацца, то снарад, павернуты ўжо канічнаю часткаю да Зямлі, павінен быў з узрастаючай скорасцю ляцець да паверхні Луны. Значыцца, і мэта будзе дасягнута. Нішто не магло ўжо больш пашкодзіць поспеху запаветнай справы. Ніколь і Ардан цалкам падзялялі радасць Барбікена.

Доўга яшчэ гаварылі яны пра ўсе гэтыя з’явы,