Старонка:З пушкі на Луну.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ціць яшчэ далей, то будзе ўжо прыцягвацца самой Луною і, значыцца, павінна на яе ўпасці.

Таму тэарэтычную магчымасць доследа можна лічыць цалкам даказанай; фактычны-ж яго поспех будзе залежыць выключна ад сілы гарматы.
Другое пытанне: Якая дакладная адлегласць Луны ад Зямлі?
Адказ: Луна апісвае вакол Зямлі эліпс і бывае ў розных адлегласцях ад Зямлі. Найменшая адлегласць роўна 356000 кілометраў; найбольшая складае 407000 кілометраў.
Такім чынам рознасць між найбольшай і найменшай адлегласцю Луны ад Зямлі дасягае пацідзесяці адной тысячы кілометраў, і гэтай рознасці нельга не браць пад увагу, бо яна складае, прыблізна, адну восьмую частку сярэдняй іх адлегласці. Таму за аснову вылічэнняў трэба браць найменшую адлегласць Луны ад Зямлі.
Трэцяе пытанне: Колькі часу будзе ляцець снарад, выпушчаны з дастатковай скорасцю, і, значыцца, у які момант снарад павінен быць выпушчан, каб ён мог дасягнуць Луны ў пэўным пункце?
Адказ: Калі-б ядро ўвесь час захоўвала першапачатковую скорасць у адзінаццаць кілометраў у секунду, яно даляцела-б да Луны прыблізна за дзевяць гадзін. Але паколькі скорасць ядра бесперапынна змяншаецца, то, як паказваюць дакладныя вылічэнні, трэба будзе 309 тысяч секунд, г. зн. 83 гадзіны і 20 секунд, каб ядро даляцела да пункта, дзе прыцяжэнне ядра Зямлёю і прыцяжэнне яго Луною стануць роўнымі між сабой; з гэтага пункта ядро пачне падаць на Луну, і працягласць падзення будзе роўна 50 тысячам секунд, г. зн. 13 гадзінам 53 мінутам і 20 секундам. Таму ядро трэба выпусціць за 97 гадзін 13 мінут і