Старонка:З пушкі на Луну.pdf/318

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Сіла пругкасці не залежыць ад зямнога прыцяжэння: такія вагі адразу паказалі-б памяншэнне вагі.

Прыцягальная сіла прама прапарцыянальна масам і адваротна прапарцыянальна квадратам адлегласці. Шлях снарада праходзіў між Зямлёй і Луной. Па меры таго, як снарад аддаляўся ад Зямлі, зямное прыцяжэнне змяншалася адваротна прапарцыянальна квадрату адлегласці, луннае-ж прыцяжэнне павялічвалася. У якім-небудзь пункце шляху абодва прыцяжэнні — луннае і зямное павінны былі зраўняцца, і тады снарад не меў-бы ніякай вагі. Калі-б масы Луны і Зямлі былі аднолькавыя, гэты пункт знаходзіўся-б якраз на сярэдзіне адлегласці між абодвума планетамі. Але паколькі масы іх розныя, то пункт гэты знаходзіцца на 9/10 усёй адлегласці.

У гэтым месцы цела, не маючае ніякай скорасці, вечна заставалася-б нерухомым, таму што Зямля і Луна прыцягвалі-б яго з аднолькавай сілай, і нішто, значыцца, не магло-б прымусіць яго рухацца ў той ці іншы бок.

Да гэтага часу падарожнікі, хаця і ведалі, што зямное цягаценне памяншаецца па меры аддалення ад Зямлі, аднак, яшчэ не маглі заўважыць поўнай яго адсутнасці. У гэты-ж дзень раніцою, каля 11 гадзін, Ніколь незнарок упусціў шклянку, і, на агульнае здзіўленне, шклянка не ўпала на падлогу, а павісла ў паветры, не рухаючыся з месца.

— Вось табе і на, — ускрыкнуў Ардан, — якая пацешная з’ява!

І сапраўды, розныя прадметы: зброя, бутэлькі, пакінутыя без нагляду, трымаліся ў паветры. Мішэль падняў уверх Дыяну, і тая заняла дзіўнае