Старонка:З пушкі на Луну.pdf/310

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тэлькі шампанскага, рухі цела станавіліся небяспечнымі.

І што за ўсё страшней, яны самі не заўважалі гэтага ўзбуджанага стану.

— Цяпер, — адрывіста сказаў Ніколь, — калі мне невядома, калі і як мы вернемся з Луны, я хачу ведаць, што мы будзем там рабіць.

— Што мы будзем рабіць, — ускрыкнуў Барбікен, грозна тупаючы нагою, нібы знаходзіўся ў фехтавальнай зале, — я гэтага не ведаю!

— Дык ты не ведаеш? — зароў Мішэль страшным голасам.

— Нават і ўявіць не магу! — адказаў Барбікен такім-жа гнеўным тонам.

— А я дык ведаю! — прароў Мішэль.

— Кажы-ж, што ведаеш! — закрычаў Ніколь, які таксама не здольны быў стрымліваць свой голас.

— А вось на зло не скажу! Скажу, калі мне ўздумаецца! — адказаў Мішэль, з сілаю хапаючы руку таварыша.

— Мы жадаем, каб табе ўздумалася гэта зараз-жа, — сказаў Барбікен, пабліскваючы вачыма і робячы рукою пагражальны жэст. — Ты ўцягнуў нас у гэта страшнае падарожжа, і мы хочам ведаць, навошта?

— Так, — дадаў капітан, — калі я не ведаю, куды іду, то хачу ведаць, навошта я іду!

— Навошта? — закрычаў Мішэль, падскакваючы на цэлы метр, — ты хочаш ведаць навошта? На тое, каб імем Злучаных Штатаў заўладаць Луною! Каб далучыць новы штат да Саюза. Каб каланізаваць лунныя вобласці, апрацаваць іх, засяліць, перанесці туды ўсе цуды навукі, мастацтва і прамысловасці! Зрабіць селенітаў адукаванымі