Старонка:З пушкі на Луну.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

маннасць[1] у сузор’і Андрамеды. Гэта славутая ўстанова цалкам заслужыла давер’е Пушачнага клуба.

Праз два дні Барбікен меў ужо ў руках водзыў Кембрыджскай абсерваторыі.

У ім было наступнае:

„Дырэктар абсерватэрыі ў Кембрыджы — Прэзідэнту Пушачнага клуба ў Балтыморы.


Кембрыдж, 7 кастрычніка.

Адразу-ж пасля атрымання 6 кастрычніка ад Вас паважанага запытання на імя абсерваторыі ў Кембрыджы ад імя Бюро Пушачнага клуба ў Балтыморы было склікана зкстранае паседжанне Совета абсерваторыі і пастаноўлена паведаміць наступны адказ:
На абмеркаванне былі пастаўлены наступныя пытанні:
Першае пытанне: Ці магчыма, каб пушачнае ядро даляцела да Луны?
Адказ: Снарад даляціць да Луны, калі будзе мець пачатковую скорасць у адзінаццаць кілометраў у секунду.
Нашы вылічэнні пацвярджаюць, што такой скорасці дастаткова. З аддаленнем ад Зямлі вага ядра будзе хутка змяншацца і, урэшце, будзе роўна нулю ў дзевяці дзесятых адлегласці між цэнтрамі Зямлі і Луны. Сапраўды, прыцяжэнне ядра Луною стане тады роўным прыцяжэнню яго Зямлёю. У гэты момант ядро страціць усю сваю вагу, і калі яно (па інерцыі) праля-
  1. Г. зн. выявіць, што яна прадстаўляе сабою скапленне зорак.