Старонка:З пушкі на Луну.pdf/308

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і без таго многа аб ім гутарылі. А вось наконт зносін з нашымі землякамі — дык гэта будзе зусім няцяжка.

— А якім-жа чынам?

— Ды хоць пры дапамозе тых-жа балідаў, што выкідваюцца луннымі вулканамі.

— Вельмі дасціпная ідэя, Мішэль, — сказаў пераканаўчым тонам Барбікен. — Лаплас вылічыў, што для адпраўлення баліда з Луны на Зямлю зусім дастаткова ўжыць сілу, якая ў пяць разоў большая за сілу нашых пушак. А вулканы-ж маюць куды большую сілу вывяржэння.

— Ура! — закрычаў Мішэль. — Якая цудоўная рэч гэтыя баліды, а галоўнае — яны нічога не будуць нам каштаваць! Можна будзе пасылаць пісьмы без марак, без распісак. І ўжо як мы пасмяемся тады з паштова-тэлеграфных правілаў! Але я думаю…

— Што ты думаеш?!

— Выдатная ідэя! Як нам не прышло ў галаву прычапіць да снарада дрот? У нас-бы тады наладзіліся правільныя тэлеграфныя зносіны з Зямлёй!

— Тысячу д’яблаў! — крыкнуў Ніколь, — а вагі дроту на 400 тысяч кілометраў даўжынёю ты не прызнаеш?

— Як не прызнаю? У калумбіяду можна было-б пакласці зарад у тры, чатыры, пяць разоў большы! — крыкнуў Мішэль з узрастаючай палкасцю.

— Супроць гэтага праекта, — сказаў Барбікен, — я зраблю адну невялікую заўвагу. Гэты дрот, пры вярчэнні снарада, накручваўся-б на яго, як ланцуг на вал, і, значыцца, вярнуў-бы нас на Зямлю.

— Што за ліха, — закрычаў Мішэль, — у мяне сёння ўсё непрактычныя думкі! Думкі, вартыя