Старонка:З пушкі на Луну.pdf/305

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вах, здавалася, нічога не магло быць. У давяршэнне ўсяго гэтага выпілі некалькі шклянак добрага французскага віна, прычым Ардан не забыў заўважыць, што лунныя вінаграднікі — калі яны толькі былі, — сагрэтыя пякучымі праменнямі сонца, павінны даваць высокаякасныя віны.

На ўсякі выпадак прадбачлівы фрэнцуз захапіў з сабою некалькі каштоўных лоз Медока і Кот-д’Ора, на якія ён галоўным чынам спадзяваўся.

Апарат, які ўвесь час дастаўляў новыя запасы паветра, дзейнічаў з надзвычайнай акуратнасцю. Ні адна часцінка вуглекіслаты не магла ўстаяць супроць едкай шчолачы, а кісларод, як казаў капітан Ніколь, быў «першага сорту». Невялікая колькасць вадзяной пары, што была ў снарадзе, змешваючыся з гэтым паветрам, змяншала яго сухасць; вельмі многія кватэры ў Парыжы, Лондане і Н’ю-Йорку, многія тэатральныя залы, вядома, не былі ў такіх спрыяючых, у гігіенічных адносінах, умовах.

Але для правільнага дзеяння неабходны быў вельмі старанны догляд за апаратам. Таму Мішэль кожную раніцу аглядаў рэгулятары, прабаваў краны і рэгуляваў тэмпературу газа.

Да гэтага часу ўсё ішло як нельга лепш; падарожнікі, падражаючы ў гэтым выпадку паважанаму Мастону, пачыналі не на смех таўстець. І хто ведае, што-б з іх вышла, калі-б іх зняволенне прадаўжалася некалькі месяцаў. З імі, адным словам, адбывалася тое, што бывае з куранятамі, пасаджанымі ў клетку, — яны тлусцелі.

Гледзячы ў акно, Барбікен бачыў труп вернага сабакі і іншыя прадметы, выкінутыя з снарада, якія неадлучна следавалі за імі. Дыяна нудліва заскавытала, убачыўшы астанкі Спутніка. Але ўсе