Старонка:З пушкі на Луну.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

РАЗДЗЕЛ І

Пушачны клуб

У час грамадзянскай вайны ў Паўночнай Амерыцы (1861–1865 гг.)[1] паміж паўднёвымі рабаўладальніцкімі штатамі і паўночнымі, якія патрабавалі знішчэння рабства, узнік надзвычай уплывовы клуб у Балтыморы, галоўным горадзе штата Мерыленд, саюзніку паўночных штатаў. Вядома, з якою сілаю раптоўна ўзняўся тады ваенны дух амерыканцаў — гэтага народу прадпрыемцаў, гандляроў і механікаў. Звычайныя гандляры кідалі свае прылаўкі і праз некалькі месяцаў рабіліся капітанамі, палкоўнікамі і генераламі. Вельмі добра абыходзячыся без дыпломаў ваенных вучылішчаў, яны хутка сталі роўнымі ў ваенным «майстэрстве» са сваімі еўрапейскімі сабратамі і, як яны, не шкадуючы пораху, куль, а, галоўнае, людзей, навучыліся атрымліваць бліскучыя перамогі.

А у артылерыйскай навуцы — у балістыцы — амерыканцы нават перавышалі еўрапейцаў. Нельга сказаць, каб амерыканскія прыёмы стральбы да-

  1. Раман напісаны ў апошнім годзе гэтай вайны.