Старонка:З пушкі на Луну.pdf/298

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

наша Амерыка, а вось Еўропа», потым прасачыць як яна знікае ў сонечных праменнях. Дарэчы, бываюць лунным жыхарам відны зацменні?

— Так, яны могуць назіраць за сонечнымі зацменнямі, — адказаў Барбікен, — іменна ў той момант, калі цэнтры Сонца, Луны і Зямлі стануць на адной прамой лініі, і прытым так, каб Зямля была ў сярэдзіне.

— А скажыце, калі ласка, каторая гадзіна? — спытаў Ардан.

— Тры гадзіны, — адказаў Ніколь.

— Як непрыкметна бяжыць час у такіх вучоных гутарках! — сказаў Мішэль. — Сапраўды, я адчуваю, што навучаюся ўжо занадта многаму! Адчуваю, што станаўлюся крыніцаю ведаў!

Вымавіўшы гэта, ён узлез наверх, «каб лепш назіраць за Луною», як ён сказаў, Таварышы яго ў гэты час глядзелі ў ніжнюю раму, — там не відаць было нічога новага.

Ардан праз некалькі хвілін зноў апусціўся ўніз і, падышоўшы да бакавога акна, раптам ускрыкнуў ад здзіўлення.

— Што з табою? — запытаў Барбікен.

Старшыня Пушачнага клуба сам паспешна падышоў да акна, і ўбачыў нешта накшталт сплюснутага мяшка, які нёсся звонку, за некалькі метраў ад снарада. Мяшок, здавалася, вісеў нерухома, як і снарад, з чаго можна было ўстанавіць, што сапраўды ён ляцеў з такою-ж скорасцю, як і снарад.

— Што гэта там за штука? — спытаў Ардан. — Можа, гэта адно з маленькіх цел, якія знаходзяцца заўсёды ў прасторы, а наш снарад захапіў яго сілаю свайго прыцяжэння? Што-ж, «гэта» будзе суправаджаць нас да самай Луны?