Старонка:З пушкі на Луну.pdf/297

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Не можа сасмажыць, па-першае, таму што атмасфера, якая акружае зямны шар, паглынае чатыры дзесятых сонечнай энергіі, а па-другое, цеплыня, прымаемая Зямлёю, складае не больш адной двухмільярднай долі сонечнага цяпла.

— Так, — сказаў Мішэль, — мы не толькі дыхаем атмасферай, але яна-ж і ахоўвае нас: без яе мы адразу спякліся-б!

— На Луне, здаецца, нас не тое чакае, — сказаў Ніколь засмучаным тонам.

— Гэта чаму? — ускрыкнуў адважны Мішэль. — Калі там жыве хто-небудзь, то чым-небудзь ён там дыхае. Калі, нарэшце, там і нікога няма, усё-ж, я думаю, для нас траіх кісларода хопіць. Яго можна будзе знайсці, напрыклад, дзе-небудзь у цяснінах, куды ён мог апусціцца. Ну, мы не будзем узбірацца на горы — вось важнасць!

Сказаўшы гэта, ён устаў і пайшоў да акна разглядаць лунны дыск, які ззяў асляпляючым бляскам.

— Чорт вазьмі! — ускрыкнуў ён, — а там, здаецца, не на жарты горача цяпер!

— Не кажучы ўжо аб тым, — дадаў Ніколь, — што дзень там мае 360 гадзін.

— Затое і ночы такія-ж доўгія, — сказаў Барбікен, — але паколькі страта цеплыні папаўняецца выпрамяненнем, то тэмпература там павінна быць такая-ж, як і ў міжпланетнай прасторы.

— Цудоўная старонка, што і гаварыць! — сказаў Мішэль. — Мне-б вельмі хацелася быць ужо там! Эх, мілыя сябры, а гэта-ж і сапраўды вельмі кур’ёзна. Зямлю мець Луною, бачыць, як яна падымаецца на гарызонце, распазнаваць абрысы яе сухазем’яў і гаварыць адзін аднаму: «Вось