Старонка:З пушкі на Луну.pdf/282

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ml, падзеленае на m, ёсць адносіны масы Луны к масе Зямлі, якая, як вядома, выражаецца дробам 1/81.

— Выдатна! — заўважыў Мішэль.

g — паскаранне цяжару, якое ў Фларыдзе роўна 9 метрам і 81 сантыметру за секунду; адсюль выходзіць, што замест gr можна ў формуле паставіць…

— Шэсцьдзесят два мільёны чатырыста дваццаць шэсць тысяч, — падхапіў Ніколь.

— А далей? — сказаў, не ўразумяваючы, Мішэль Ардан.

— А далей тое, — адказаў Барбікен, — што, калі лікавыя велічыні падстаўлены замест літар, я магу пачаць вылічэнне V нулявога, г. зн. скорасці, якую ядро павінна мець пры выхадзе з атмасферы, для таго каб дасягнуць пункта, дзе прыцяжэнне Зямлі роўна прыцяжэнню Луны. Нарэшце, x — адлегласць гэтага пункта ад цэнтра Зямлі — раўняецца дзевяці дзесятым d, г. зн. адлегласці, аддзяляючай цэнтры Зямлі і Луны. Такім чынам, бяру: x роўна дзевяці дзесятым d, V роўна нулю; значыцца, формула будзе мець такі выгляд…

Ён хутка напісаў наступнае:

— Ці дастаткова зразумела? — запытаў прэзідэнт.

— Ясней яснага! — усклікнуў Ніколь.

— О, мудрыя мужы! — прамармытаў Мішэль зусім знясілены.

— Ці зразумеў ты, нарэшце? — запытаў у яго Барбікен.