Старонка:З пушкі на Луну.pdf/279

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лаву адсеч, чым узяўся-б за вырашэнне такой складанай задачы.

— Ну, спадзяюся, ты не сказаў-бы гэтага, калі-б ведаў алгебру.

— А! Пазнаю вас, іксаедаў! Вы думаеце: сказалі «алгебра» — дык ужо і ўсё сказалі?

— Мішэль, — сказаў Барбікен, — спадзяюся, ты не будзеш адмаўляць, што нельга каваць без молата ці араць без плуга?

— Згодзен.

— Дык ведай-жа, што алгебра — такая-ж штука, як саха ці плуг, — разумеецца, для тых, хто ўмее ім валодаць.

— Ці так?

— Кажу табе зусім сур’ёзна.

— І можаш гэта на справе даказаць тут-жа? Зараз?

— Зразумела.

— І пакажаш мне, як вылічыць тую скорасць, з якой нас вышвырнула з калумбіяды?

— Вось лісток паперы і карандаш, і я зараз успомню і напішу табе тут гэту формулу.

Сказаўшы гэта, Барбікен узяўся за работу. Ніколь увесь гэты час глядзеў праз акно на неабсяжны прастор. Мішэль пачаў рыхтаваць снеданне.

— Сапраўды, не прайшло і пяці мінут, як Барбікен паднёс Ардану сваю паперку, спісаную вылічэннямі, а на канцы стаяла формула:

— Мне-б вельмі хацелася зразумець гэтую прамудрасць, — сказаў Мішэль. — Дзесяць гадоў жыцця аддаў-бы, абы толькі зразумець гэта!