Старонка:З пушкі на Луну.pdf/272

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Снарад вышаў з конуса ценю, які даваў зямны шар, і праменні агністага дзённага свяціла ўпалі на ніжнюю частку снарада.

— Сонца! — ускрыкнуў Ардан.

— Канечна, Сонца, — адказаў Барбікен, — і я чакаў яго.

— А паглядзіце-ка: конус ценю, які ідзе ад Зямлі ў прастору, выходзіць за Луну.

— І нават на даволі значную адлегласць, — сказаў Барбікен. — А калі Луна зацягнута гэтым ценем, бывае зацменне. Каб вылецелі мы ў момант луннага зацмення, наша падарожжа адбывалася-б у цемнаце. А гэта было-б вельмі дрэнна.

— Чаму дрэнна?

— Ды таму што, хаця мы і ляцім у пустаце, снарад наш заліты праменнямі Сонца і будзе, значыцца, карыстацца сонечным святлом і цеплынёй. А калі ў нас будуць святло і цяпло, то можна зэканоміць газ, які яшчэ нам вельмі і вельмі спатрэбіцца.

Барбікен гаварыў зусім правільна. Бляск і цяпло гэтых праменняў не стрымліваліся ніякай атмасферай, і снарад пад імі так асвятляўся і награваўся, нібы раптам настала самае цёплае лета. Зверху Луна, а знізу Сонца залівалі снарад сваім бляскам.

— А тут у нас вельмі добра! — заўважыў Ніколь.

— Спадзяюся, што добра! — адказаў Ардан. — Каб дастаць жменьку зямелькі, я-б вам вырасціў тут цукровы гарошак за 24 гадзіны, і з яго зрабілі-б соус. Я, аднак, баюся, як-бы сценкі снарада не ўздумалі расплавіцца.

— Можаш супакоіцца, мілы дружа, — сказаў Барбікен. — Калі снарад ляцеў праз атмасферу, ён вытрымоўваў тэмпературу вышэйшую, чым ця-