Старонка:З пушкі на Луну.pdf/267

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

у жыцці міла і дорага, быў ледзь прыкметнай велічынёй у прасторы, здаваўся знікаючым сярпом.

Тры таварышы доўга моўчкі глядзелі ўдалячынь.

А ядро ўсё неслася і неслася, хоць скорасць яго паступова змяншалася.

Праз некаторы час падарожнікі захацелі спаць. Следам за вельмі ўзбуджаным станам, у якім яны знаходзіліся апошнія гадзіны на Зямлі, немінуча павінна была прыйсці стомленасць.

— Проста з ног валіць! — прагаварыў Ардан. — Ну што-ж, нічога не зробіш! Спаць, дык спаць!

Яны паляглі на матрасах, і неўзабаве ўсе трое заснулі глыбокім сном.

Але не праспалі яны і чвэрці гадзіны, як раптам Барбікен устае, пачынае будзіць таварышоў і на ўвесь голас крычыць:

— Знайшоў! Ведаю! Знайшоў!

— Што знайшоў? Што? — ускрыквае Мішэль Ардан, падскакваючы на матрасе.

— Прычыну, чаму мы не чулі стрэлу калумбіяды?

— Якая-ж прычына? — запытаў Ніколь.

— Снарад ляціць хутчэй чым гук! Мы перагналі гук[1]. Ядро наша імчалася хутчэй, чым гук ад выбуху!


РАЗДЗЕЛ ІІІ

Падарожнікі ўладжваюцца

Адразу-ж пасля гэтага цікавага паведамлення Барбікен і яго абодва таварышы зноў заснулі.

  1. Скорасць гуку ў паветры роўна не больш 330 метрам у секунду, а ядро мела пачатковую скорасць 11 000 метраў у секунду.