Старонка:З пушкі на Луну.pdf/253

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Раптам адчулі страшнае страсенне…

Ядро, паддаючыся ціску страшэннай колькасці газаў, якія развіліся ад выбуху піраксіліна, узляцела ў прастору…


РАЗДЗЕЛ ІІ

Першыя поўгадзіны

Што-ж здарылася? Якім быў удар? Ці дапамаглі пружыны, сеннікі, вадзяныя падушкі?

Ці ўдалося разумным будаўнікам перамагчы страшнае страсенне ад стрэлу?

Вось пытанні, якія цікавілі і хвалявалі тысячы сведак неймавернага стрэлу.

Усе амаль забылі цяпер пра мэту падарожжа і думалі толькі пра падарожнікаў. Многа-б даў кожны, каб глянуць хаця адзін раз на ўнутранасць снарада.

Што ўбачылі-б яны там?

Ды абсалютна нічога.

У ядры панавала непраглядная цемната. Але цыліндра-канічныя сценкі як нельга лепш вытрымалі: ні шчылінкі, ні выбоінкі.

Дзівосны снарад ані не сапсаваўся ад страшэннага выбуху, не рассыпаўся, як баяліся некаторыя, дажджом з алюмінія.

Унутры не адбылося амаль ніякага беспарадку. Некаторыя прадметы толькі высока падкінула ўверх, а самыя важныя ані не пашкодзіла.

На падлозе ляжалі тры целы без руху.

Ці дыхалі яшчэ Барбікен, Ніколь і Ардан? Ці ядро стала металічнай труной і несла ў прастору тры трупы?

Прайшло некалькі хвілін. Але вось адно цела