Старонка:З пушкі на Луну.pdf/251

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

з сабою новую пароду, лунную, якая зробіць страшэнны фурор.

— Прывязем, калі сабакі водзяцца на Луне, — заўважыў Барбікен.

— Разумеецца, водзяцца, — упэўнена сказаў Мішэль Ардан.

— Там водзяцца і коні, і каровы, і арлы, і куры. Б’юся аб заклад, што мы знойдзем там курэй!

— Добра, закладаю сто далараў, што іх там няма, — аб’явіў Ніколь.

—Добра, добра, капітан! — усклікнуў Ардан паціскаючы руку Ніколю. — Прайграеш, найдаражэйшы! Ты-ж ужо тры разы прайграў! Ты біўся аб заклад, што мы ніколі не збярэм капітала, неабходнага для нашай справы, што аперацыя адлівання не ўдасца і што калумбіяду не ўдасца зарадзіць без няшчаснага выпадку, — біўся-ж? А капітал сабралі, адліванне ўдалося выдатна, калумбіяду зарадзілі вельмі шчасліва. Ты, значыцца, прайграў 6000 далараў.

— Так, прайграў, — пацвердзіў Ніколь, — 10 гадзін 37 мінут і 6 секунд.

— Цудоўна, капітан. Не міне, значыцца, і чвэрці гадзіны як табе прыдзецца ўжо адлічваць прэзідэнту дзевяць тысяч далараў: чатыры тысячы за тое, што калумбіяду не разарве, і пяць тысяч за тое, што ядро заляціць далей, чым на шэсць міль.

— Што-ж, далары са мною, — адказаў Ніколь, спакойна пляснуўшы па сваёй кішэні, — я з ахвотаю разлічуся.

— Ты страшэнна акуратны і дабрадзейны чалавек, Ніколь. Мне вось ніяк не ўдаецца стаць такім, як я ні стараюся. А ведаеш, ты біўся аб заклад вельмі для цябе невыгадны.

— Чаму так?