Старонка:З пушкі на Луну.pdf/227

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

прадстаўнікоў. Чуваць была гаворка на розных мовах. Усе класы амерыканскага грамадства перамешваліся тут. Банкіры, земляробы, маракі, маклеры, коміваяжоры, фабрыканты, буйныя баваўняныя плантатары, майстравыя, гандляры, карабельнікі — жылі разам, хадзілі поруч, вольна і бесцырамонна штурхалі адзін аднаго і тут-жа знаёміліся. Крэолы з Луізіяны браталіся з фермерамі з Індыяны; джэнтльмены з Тенесі і Кентукі, прыгожыя і ганарыстыя ў сябе дома віргінцы папросту гаварылі з поўцывілізаванымі звераловамі Вобласці Вялікіх Азёр і гандлярамі жывёлай з Цынцынаці.

Асабліва выдзяляліся крэолы і жыхары поўдня іспанскага паходжання. У белых шырокаполых касторавых капелюшах ці ў класічных «панамах», у прыгожых парусінавых блузах, у светлажоўтых, страшэнна яркіх колераў бацінках, з самымі вычурнымі батыставымі манішкамі, — гэтыя фарсуны паказвалі на сваіх грудзях, на гальштуках, манжэтах, дзесяці пальцах, нават у вушах цэлую выстаўку золата і брыльянтаў — пярсцёнкаў, запанак, бралкоў і ланцужкоў, вельмі высокай каштоўнасці і яшчэ больш высокай безгустоўнасці. Іх жонкі, дзеці і шматлікія слугі — у не менш пышных і такіх-жа безгустоўных касцюмах і ўпрыгожаннях — усюды ішлі следам за бацькамі, мужамі і гаспадарамі, якія былі падобны на прабацькоў пэршабытнага племені, абкружаных сваімі шматлікімі сваякамі.

Асабліва цікава было глядзець на гэтых прышэльцаў за абедам, калі яны накідваліся на любімыя «паўднёвыя» стравы з апетытам, пагражаючым харчовым загасам Фларыды. Праўда, не многія еўра-