Старонка:З пушкі на Луну.pdf/222

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Дазвольце! Што вы пад гэтым падразумяваеце? Прыяцелі-ж застануцца на Зямлі, а мы будзем на Луне… калі толькі да яе даляцім, — перабіў Ніколь.

— Нічога няма лягчэйшага! — адказаў Ардан. — Хіба калумбіяда не застанецца на сваім месцы? Так вось кожны раз, як Луна падыйдзе пад зручны прыцэл — бух у яе бомбай, добра напакованай харчамі і рознымі сюрпрызамі з Зямлі!

— Ура, ура, ура! — закрычаў Мастон у страшэнным захапленні. — Вось гэта прыдумана, дык прыдумана! Лепш нельга. Вядома, прыяцелі, мы вас не забудзем.

Мастон адразу змоўк. Па яго твару відаць было, што ён ужо абдумваў дэталі наступнага стрэлу калумбіяды.

— Я так і разлічваю! — казаў далей Ардан. — Браток Мастон, не забудзь пакласці пісьмы і газеты… Бачыце, у нас будуць правільныя зносіны між Зямлёй і Луной! І без спазненняў: Барбікен і Ніколь вылічаць пэўны час прыходу і адыходу будучых паяздоў. Ну, а з Луны… Дрэннымі-ж мы будзем, калі не прыдумаем, як карэспандаваць з нашымі мілымі зямнымі прыяцелямі!

Упэўненасць, якой дыхала прамова Ардана, яго рашучы выгляд, чароўна-шчырая саманадзейнасць — здольны былі пацягнуць па яго слядах Пушачны клуб у поўным складзе. Усё, што ён у хвіліны натхнення гаварыў, здавалася такім зразумелым, такім простым, такім відавочным, такім лёгка дасягальным, што не ўзнікала думкі аб няўдачы. Магло нават здацца, што толькі непамерная і некалькі залішняя прыхільнасць да на-