Старонка:З пушкі на Луну.pdf/210

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

З тэлескопаў сваімі гіганцкімі размерамі і павелічальнай сілай здаўна вядомы два. Першы, зроблены славутым Гершэлем, меў дванаццаць метраў даўжыні; люстра яго дасягала паўтара метра ў дыяметры; павелічэнне яго лічыцца 6 400.

Другі быў пабудаваны лордам Росам у яго маёнтку Біркастль у Ірландыі. Даўжыня тэлескопа — 16 метраў, вага — 120 тон; давялося будаваць мураваны будынак, каб утрымаць трубу і тыя прыстасаванні, пры дапамозе якіх можна было ёю кіраваць. Прадметнае люстра мела ў дыяметры два метры. Павелічэнне, даваемае рэфлектарам Роса, лічылася ў 6 400[1].

Адсюль відаць, што, не гледзячы на каласальныя размеры труб, павелічэнне іх у акругленых ліках не перавышала шасці тысяч. Такое павелічэнне «прыбліжае» Луну ўсяго да адлегласці каля 60 кілометраў, г. зн. дазваляе адрозніць на яе паверхні прадметы размерам не менш дваццаці метраў.

Між тым, па заданнях Пушачнага клуба, трэба было зрабіць трубу, якая дазваляла-б бачыць

  1. Тэлескоп Роса ў цяперашні час ужо непрыгодны для назіранняў, як і тэлескоп Гершэля з пацямнеўшым люстрам; ён захоўваецца як музейная рэч.
    У цяперашні час самымі сільнымі рэфрактарамі з’яўляюцца трубы абсерваторыі Чыкагскага універсітэта (Іеркеса), з аб’ектывам у 40 дзюймаў (1 метр), і такіх-жа размераў труба абсерваторыі ў Аракіпе, у гарах Перу: гэта — аддзяленне той самай Кембрыджскай абсерваторыі, пра якую ўпамінаюць у гэтым рамане. Яшчэ большых размераў дасягаюць цяпер адсвечваючыя тэлескопы; найвялікшы з іх у сучасны момант знаходзіцца ў абсерваторыі гары Вільсон у Каліфорніі, з люстрам у 100 дзюймаў (2½ метры) дыяметрам. У Амерыцы падрыхтоўваецца ўстаноўка тэлескопа з люстрам якраз такіх размераў, якія ўказаны для выдуманага тэлескопа гэтага рамана, — у пяць метраў.