Старонка:З пушкі на Луну.pdf/191

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

у ёй зрабілі падвойныя сценкі, між якімі размясцілі сетку спружын з лепшай сталі.

— Сапраўднае гняздзечка! — заўважыў Мішэль Ардан. — Толькі-б яшчэ аблажыць ваткаю!

— Ды сесці туды! — дадаў Мастон. Ён шкадаваў, што бомба вельмі малая, а то ён-бы сам у яе сеў.

Адвінціўшы верх бомбы, пасадзілі ў яе вялікага ката. Некаму прышло ў галаву, што бомба будзе круціцца, і таму кот можа не вытрымаць галавакружэння. Тады Мастон прапанаваў пасадзіць за кампанію сваю маленькую ручную вавёрку, якую ён вельмі любіў. Вавёрка, прывыкшы заўсёды круціцца ў коле, не павінна была баяцца галавакружэння.

Мартыру зарадзілі 160 фунтамі пораху, а затым у яе апусцілі снарад. Далі сігнал, пачуўся стрэл.

Бомба, прыгожа апісаўшы сваю парабалу, дасягнула вышыні некалькіх сот метраў, затым грацыёзнаю крывою паляцела назад уніз і нырнула ў хвалях бухты. Тады, не губляючы ні хвіліны, да месца падзення бомбы паімчалася лёгкая лодка. Мора было там неглыбокае. Вопытныя нырцы амаль адразу знайшлі бомбу і, прывязаўшы вяроўку да яе вушак, уцягнулі ў лодку.

На ўсё гэта — ад моманту стрэлу да зняцца крышкі бомбы — прайшло не больш пяці мінут.

У лодцы былі Ардан, Барбікен, Ніколь і Мастон. Са зразумелым хваляваннем сачылі яны за адвінчваннем крышкі… Не паспелі яе падняць, як з бомбы выскачыў кот, крыху памяты, але поўны жыцця.

Вавёркі не маглі знайсці, хаця абмацалі ўсе куточкі. Яна нібы знікла, не пакінуўшы ніякага