Старонка:З пушкі на Луну.pdf/187

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

аднак, вядомы дзіўныя факты ў гэтай галіне. Так, напрыклад, некаторыя медыкі знаходзілі сувязь між прыступамі падучай хваробы і фазамі луны; такая-ж сувязь назіраецца быццам-бы і пры некаторых нервовых хваробах. Напрыклад, доктар Мэд прыводзіць выпадак з дзіцем, у якога пры кожным поўніку з’яўляліся сударгі. Галь сцвярджаў, што ў слабых людзей павышаная дзейнасць назіраецца толькі два разы ў месяц і якраз у часы поўніка і маладзіка. Ёсць яшчэ мноства назіранняў такога-ж парадку адносна злоякасных ліхарадак, галавакружэнняў, прыпадкаў сомнамбулізма[1], якія, па думцы многіх, даказваюць таямгнічы ўплыў Луны на хваробы людзей.

— Але чаму-ж гэта можа быць? Якая тут прычынная сувязь? — запытаў Барбікен.

— Чаму можа быць? — паўтарыў Ардан. — Не ведаю. Магу паўтарыць табе толькі тое, што сказаў спачатку Плутарх, а праз дзевятнаццаць вякоў Араго: «таму, быць можа, што гэта няпраўда!»

Становішча «славутага чалавека» прынесла Мішэлю Ардану і ўсе непрыемнасці, якія немінуча звязаны з гэтай роляй. Яму пачалі надакучаць антрэпрэнёры. Вядомы Барнум прапанаваў яму мільён за кругавую паездку па Злучаных Штатах, каб у кожным горадзе Ардан выступаў у якасці лектара ці наогул паказваў сябе за плату. Але Ардан назваў Барнума «слонаважатым» і выправадзіў з пажаданнем, каб яго самога, Барнума, павазілі па Амерыцы напаказ.

Грамадская цікаўнасць Злучаных Штатаў павінна была абмежавацца партрэтамі Мішэля Ардана. Гэтыя партрэты хутка распаўсюдзіліся па

  1. Сомнамбулізм — тое-ж, што лунатызм.