Старонка:З пушкі на Луну.pdf/184

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

жыце за свае скуры… Дакажыце цяпер, што звялі ўсе свае старыя рахункі: прыміце прапанову, якую я хачу вам унесці.

— Кажыце! — сказаў Ніколь.

— Друг Барбікен верыць, што яго снарад даляціць проста да Луны…

— Безумоўна, даляціць! — усклікнуў Барбікен.

— А друг Ніколь думае, што ядро ўпадзе назад на Зямлю.

— Зразумела! Я ў гэтым цалкам упэўнены! — усклікнуў капітан.

— Добра! — казаў далей Мішэль Ардан. — Адзін думае так, другі — наадварот! Я не маю намеру пераконваць вас у адваротным, але проста вам прапаную: паляцім усе разам, а там убачым чыя праўда…

— А? Што? — усклікнуў збянтэжаны Мастон.

Пры гэтай раптоўнай прапанове абодва праціўнікі глянулі адзін на аднаго. Барбікен глядзеў ва ўпор на капітана, чакаючы яго адказу; Ніколь утаропіўся на Барбікена, падсцерагаючы першае яго слова.

— Ну, дык што-ж? — казаў далей Мішэль Ардан самым ветлівым тонам. — Страсення-ж цяпер няма чаго баяцца…

— Згодзен! — закрычаў Барбікен.

Але, не гледзячы на ўсю хуткасць адказу старшыні Пушачнага клуба, з вуснаў капітана Ніколя адначасова вырвалася тое-ж самае слова.

— Ура! Брава! Гіп-гіп! — закрычаў Мішэль Ардан, падаючы рукі абодвум праціўнікам. — Ну, цяпер, калі гэта справа ўладжана, дазвольце, прыяцелі, па французскаму звычаю, пачаставаць вас… Пойдзем снедаць!