Старонка:З пушкі на Луну.pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Штатах аб прапанове паважанага пажыццёвага сакратара Пушачнага клуба, выказанай так энергічна[1].


РАЗДЗЕЛ ХІХ

Атака і абарона

Здавалася-б, гэтым інцыдэнтам павінен быў закончыцца мітынг. Сапраўды, цяжка было-б прыдумаць больш характэрны канец, больш дасціпнае заключэнне да незвычайна смелых тэорый Мішэля Ардана.

Аднак, калі шум, нарэшце, сціх, пачуліся наступныя словы, сказаныя моцным і суровым голасам:

— Цяпер, пасля таго як прамоўца аддаў так многа часу галіне фантазіі, ці не згодзіцца ён вярнуцца да пытання гэтага сходу? Ці нельга менш гаварыць тэарэтычна і проста перайсці да абмеркавання практычнага боку падарожжа, якое ён мае намер зрабіць?

Позіркі першых радоў накіраваліся на чалавека, які адважыўся выступіць з такой заявай. Гэта быў сапраўдны амерыканец — сухарлявы, худы, з энергічным тварам, з барадой, падголенай з бакоў і асабліва густой пад падбародкам.

Карыстаючыся рознымі перапынкамі і хваляваннямі сходу, ён паволі пралез к першаму раду слухачоў. Горда склаўшы накрыж рукі, ён накіраваў бліскучы і смелы позірк на героя мітынга. Выказаўшыся, ён змоўк і няўхільна ўсё аглядаў Ардана. Відавочна, яго ані не трывожылі ні тысячы

  1. Ідэя гэта служыць сюжэтам рамана Жуль Верна „Уверх дном“.