Старонка:З пушкі на Луну.pdf/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і мільёны лье не прыходзіцца. Тут новая ашаламляючая нумарацыя: за адзінку трэба браць більёны[1]. Прашу прабачэння, што гавару пра такія падрабязнасці, але для нас яны маюць вялікую цікавасць. Паслухайце і потым мяркуйце. Зорка Альфа ў сузор’і Цэнтаўра, самая блізкая да Зямлі зорка, аддалена на 10 більёнаў лье. Сірыус — на 20 більёнаў лье, Альфа ў сузор’і Дракона — на 40 більёнаў лье, а іншыя зоркі яшчэ далей. Ці варта пасля гэтага задумвацца аб адлегласцях між планетамі і Сонцам? І ці можна сцвярджаць, што такія адлегласці далёкі ад нуля? Памылка! Ашуканства пачуцця! Ведаеце, што я думаю аб гэтым свеце, які пачынаецца прамяністым Сонцам і канчаецца Нептунам? Хочаце ведаць маю тэорыю? Яна вельмі звычайная! Для мяне сонечны свет ёсць цела цвёрдае і аднароднае: планеты, з якіх ён складаецца, ціснуць адна адну, датыкаюцца, амаль прыліпаюць адна да адной; прастора між імі — ні што іншае, як тыя прамежкі, якімі аддзяляюцца часткі самых шчыльных металаў — срэбра ці жалеза, золата, платыны. Таму я маю рацыю сцвярджаць, і я паўтараю з цвёрдым перакананнем, якое пранікае і ў вас: «адлегласць» ёсць пустое слова, адлегласці, уласна, не існуе!

— Лоўка сказана! Брава! Ура! — аднадушна выкрыквала ўся аудыторыя, наэлектрызаваная пераканальным голасам прамоўцы, яго сільнымі жэстамі і смеласцю ідэй.

— Правільна, — крычаў Мастон больш энергічна, чым усе астатнія, — адлегласці не існуе!

І, захапіўшыся сілаю сваёй жэстыкуляцыі, ён

  1. Тут пад більёнам разумеецца мільён мільёнаў, г. зн. 1 000 000 000 000.