Старонка:З пушкі на Луну.pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

наццаць тысяч шэсцьсот семдзесят пяць; Марс — дваццаць дзве тысячы; Зямля — дваццаць сем тысяч пяцьсот; Венера — трыццаць дзве тысячы сто дзевяноста; Меркурый — пяцьдзесят дзве тысячы пяцьсот. Некаторыя каметы — у перыгеліі, г. зн. калі яны на сваім шляху бліжэй за ўсё да Сонца, — прабягаюць мільён чатырыста тысяч лье за гадзіну. У параўнанні з імі мы — проста бяздзельныя ціхаходы. Скорасць нашага снарада будзе толькі ў першую гадзіну дзевяць тысяч дзевяцьсот лье, а затым зробіцца ўсё меншай і меншай. Скажыце-ж, — я ў вас пытаюся, — з-за чаго-ж тут захапляцца ці хвалявацца? Хіба не відавочна, што не сёння-заўтра, пры дапамозе святла ці электрычнасці, людзі знойдуць скорасць яшчэ больш значную?

Ніхто, відавочна, і не думаў сумнявацца ў гэтых сцвярджэннях Мішэля Ардана.

— Дарагія слухачы, — гаварыў ён далей, — калі верыць некаторым абмежаваным розумам (іншага слова не магу падабраць для характарыстыкі такіх людзей), чалавецтва ўцягнута ў зачараванае кола, цераз якое не мае права пераступіць, і таму асуджана на вечнае гібенне на сваім зямным шары і пазбаўлена магчымасці імкнуцца ў міжпланетную прастору! Гэта няпраўда! Людзі будуць падарожнічаць на Луну і на іншыя планеты, як цяпер з Ліверпуля ў Н’ю-Йорк, — лёгка, хутка, нядоўга. Міжпланетны акіян таксама добра даследуюць, наладзяць такія-ж правільныя рэйсы, як і на нашых акіянах. Адлегласць — паняцце адноснае. Усякую адлегласць можна звесці амаль да нуля!

Не гледзячы на добрыя адносіны да героя-фран-