Старонка:З пушкі на Луну.pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

таром в левага боку. Паважаны Дж. Т. Мастон ззяў ярчэй за паўдзённае сонца.

Ардан узышоў на падмосткі. З вышыні эстрады вочы яго ўбачылі цэлы акіян чорных капелюшоў — неадменных амерыканскіх цыліндраў. Але ён зусім не збянтэжыўся і не прыняў урачыстай паказной позы; ён адчуваў сябе нібы дома: быў вясёлы, просты і ветлівы. На трохсоттысячнае «ура», якім сустрэлі яго з’яўленне на эстрадзе, ён адказаў прыгожым паклонам. Натоўп працягваў бурна вітаць, але ён адразу рухам рукі ўстанавіў цішыню і загаварыў на вельмі правільнай англійскай мове:

— Не гледзячы на страшэнную спёку, мне прыдзецца злоўжыць вашай увагай, каб даць дастатковыя тлумачэнні адносна майго плана, які, відавочна, вас зацікавіў. Я не прамоўца і не вучоны, я нават не разлічваў гаварыць публічна, але мой друг Барбікен мне сказаў, што мае асабістыя тлумачэнні даставяць вам прыемнасць, і вось я адважыўся выступіць перад вамі. Таму выслухайце мяне добра. Калі не памыляюся, мяне слухаюць шэсцьсот тысяч вушэй… І яшчэ — прабачце мне, калі я акажуся няважным прамоўцай.

Гэта выступленне папросту, без цырамонных манер, вельмі спадабалася слухачам: іх захапленне было выказана доўгім ухвальным гулам.

— Вы можаце ўхвальваць, — казаў далей Мішэль Ардан, — ці ганьбіць мяне, як вам уздумаецца. Пасля гэтага ўгавору я пачынаю. Перш за ўсё павінен вам сказаць і прашу вас памятаць, што вы маеце справу з прафанам, з невукам, нават з такім невукам, які не ведае перашкод… Таму мне здалося, што сесці ў снарад і паляцець на Луну — справа простая і лёгкая… Рана ці позна такое па-