Старонка:З пушкі на Луну.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

сходаў, не гледзячы на сваю прасторнасць, не мог змясціць усіх жадаючых прысутнічаць на паседжанні. Людзі тоўпіліся ў суседніх залах і ў карыдорах, занялі нават амаль палавіну двара, а да яго варот і крах прыціскаўся вялікі натоўп «пастаронніх асоб»: кожны імкнуўся прабрацца наперад, каб хутчэй пачуць што-небудзь пра важнае паведамленне старшыні. Грамадзяне штурхалі адзін аднаго, націскалі, праціскаліся энергічна праз рады.

Іншакраінец, які ў гэты вечар апынуўся-б у Балтыморы, не дабраўся-б да цэнтральнага зала Пушачнага клуба ні за якія грошы, у дні агульных сходаў ніхто з старонніх не меў права ўваходу ў зал; нават найбольш паважаныя ў горадзе асобы і мясцовыя ўлады павінны былі стаяць сярод натоўпу і лавіць наляту паведамленні, якія час-ад-часу перадаваліся з унутраных залаў.

Велізарны зал клуба ўяўляў з сябе вельмі цікавае відовішча. Гэта вялікае памяшканне надзіва