Старонка:З пушкі на Луну.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гэтага месяца ён зробіць інфармацыю, здольную ўзбудзіць у іх вялікую цікавасць. З прычыны гэтага, ён найпакорна просіць членаў клуба афяраваць сваімі чарговымі справамі і прыбыць на гэта паседжанне.

З вельмі сардэчным прывітаннем
ваш Імпі Барбікен, С.П.К.“
[1]


Апошнія літары абазначалі „Старшыня Пушачнага клуба“.


РАЗДЗЕЛ ІІ

Паведамленне старшыні Барбікена

5 кастрычніка, а восьмай гадзіне ўвечары, густы натоўп напоўніў залы клуба. Усе без выключэння члены, жыхары Балтыморы, з’явіліся па запрашэнню свайго старшыні. Іншагароднія члены выходзілі дзесяткамі і сотнямі з кур’ерскіх паяздоў, прыбываўшых у Балтымору. Зал для агульных

  1. Памянёныя ў гэтым раздзеле Парот, Дальгрэн і Родмэн — асобы гістарычныя. Яны сталі вядомымі ў амерыканскую вайну сваімі вынаходкамі ў галіне артылерыі. Парот вынайшаў асобую сістэму чыгунных наразных пушак буйнага калібра. Капітан Родмэн, вынаходца другога тыпу наразных гармат, прыдумаў таксама прыбор для вымервання ціску парахавых газаў і першым ужыў у артылерыі буйнасярністы порах. Адмірал Дальгрэн (па паходжанню швед) вынайшаў цяжкія марскія гарматы, названыя яго іменем. „Гаубіца Дальгрэна („калумбіяда“), — піша гісторык паўноч.-амер. вайны, — была ў 1861 г. самай магутнай гарматай, якая калі-небудзь была на вадзе. Снарады Дзльгрэна ляцелі на вялікія адлегласці і прабівалі самыя тоўстыя барты караблёў“. Усе тры названых вынаходцы належалі да арміі паўночных штатаў.
    У амерыканскую вайну з’явілася безліч вынаходстваў, заняўшых пэўнае месца ў ваеннай тэхніцы: магазінныя наразныя стрэльбы (прататып сучасных кулямётаў), буйнакалібравыя пушкі (Родмэна і Парота), бронесудны з вежамі („маніторы“), мінныя судны, першыя падводныя лодкі. Жуль Верн насміхаўся з вынаходніцкай гарачкі амерыканцаў, таму што разам з карыснымі вынаходствамі з’яўлялася нямала і самых недарэчных выдумак. „Вынаходствы, — чытаем мы ў гісторыка гэтай вайны, — сустракаліся недарэчныя і наіўныя; былі і такія, якія вынаходцам каштавалі жыцця, — напрыклад, Джэмсу, загінуўшаму пры разрыве сваёй наразной пушкі, або Гонту, якога ўтапіла яго падводная батарэя“.
    Каб зразумець сэнс імені „Дж. Т. Мастон“ (асобы выдуманай), трэба ведаць звычай амерыканцаў (і англічан) пры выбары імені ў гонар якой-небудзь асобы далучаць да выбранага імені таксама і прозвішча гэтай асобы. Калі, напрыклад, Тамсон жадае назваць свайго сына ў гонар Аўрама Лінкольна ён дае яму імя: Аўрам Л. Тамсон, — дзе літара Л паказвае, у гонар якога Аўрама названы Тамсон. Літара Т у імені „Дж. Т. Мастон“ таксама ўказвае на прозвішча чалавека, іменем якога названы Мастон.