Старонка:З пушкі на Луну.pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

судны на гавані Тампа і ход работ у Стонзхіле. Ажывіўся не толькі горад Тампа, але і значная частка ўсёй Фларыды. Спатрэбіліся хуткія сухапутныя зносіны, і хутка Тампа быў злучан рэльсавым шляхам з сеткаю чыгунак.

Такім чынам, усім сваім росквітам горад Тампа быў абавязан прадпрыйманню Барбікена, ідэі якая больш ці менш выпадкова зарадзілася ў мазгу аднаго чалавека. Ідэя акрэпла, перамагла, і дзякуючы магутнасці амерыканскай тэхнікі на бязлюдным пясчаным беразе, замест маленькага, заняпалага гарадка, вырас паўтарастатысячны цэнтр, які мог ужо называцца сапраўдным вялікім амерыканскім горадам.

Яго назвалі Мун-Сіці, г. зн. Луна-горад, і ён зусім зацміў афіцыйную сталіцу Фларыды. Адбылося «поўнае зацменне Талагасі, бачымае з усіх пунктаў зямнога шара», — як любілі жартаваць жыхары Тампа.

Гэты дзіўны росквіт Тампа ні ў якім разе не з’явіўся нечаканым. Яго загадзя прадбачылі і ўлічылі многія кемлівыя янкі. У прыватнасці, калі паўстала пытанне аб месцы для калумбіяды, прадстаўнікі Техаса адразу зразумелі, як многа выйграў-бы іх родны штат, якую суму рэальнага дабра прынёс-бы будучы стрэл Пушачнага клуба. Вось таму яны з такой настойлівасцю дабіваліся, каб калумбіяду пабудавалі ў Техасе, высунуўшы пры гэтым цэлы арсенал патрыятычных довадаў і пачуццяў. Але патрыятызм патрыятызмам, а падкладкай патрыятычных выгукаў і самай сільнай рухаючай сілай техасцаў была надзея атрымаць вялікія камерцыйныя і грашовыя выгады. Таму і гнеў іх быў такі вялікі, калі яны засталіся пераможанымі. Яны адразу зразумелі, што Техас стра-